Зварачныя тэхналогіі з'яўляюцца адзіным і прагрэсіўным спосабам хуткай і якаснай апрацоўкі металаў і іх злучэнняў у розных галінах народнай гаспадаркі, у т.л., у будаўніцтве. Таму забеспячэнне бяспекі і надзейнасці аб'ектаў рознага прызначэння, машын і механізмаў, пры стварэнні якіх прымяняецца зварка, з'яўляецца важнай задачай.
З мэтай яе вырашэння РУП "БЕЛБУДЦЭНТР" сумесна з навукова-вытворчай секцыяй "Зварка і роднасныя тэхналогіі" Беларускага інжынернага таварыства (далей - БІЯ), пры падтрымцы Саюза Будаўнікоў Беларусі 18 мая б.г. арганізуюць юбілейную X Міжгаліновую навукова-практычную канферэнцыю «ЭФЕКТЫЎНАЯ ЗВАРКА: якасць, бяспека, рэсурсазберажэнне – 2023».
Для ўдзелу просім да 12.05.2023 накіраваць заяўку (і пытанні па тэме канферэнцыі) на фірмовым бланку прадпрыемства па тэл./факсах: (017) 270 39 45(20) ці па e-mail: info@bsc.by або аформіць на сайце.